День роднай мовы

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы, міжнародны дзень матчынай мовы. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І мы, беларусы, не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, меладычная і паэтычная, старажытная і сучасная.
Падчас правядзення тэматычнага дня была арганізавана выстаўка кніг беларускіх пісьменнікаў для дзяцей у кніжным кутку кожнай узроставай групы. Прынялі ўдзел усе ўзроставыя групы і групы інтэграванага навучання і выхавання 3-4 гады, 4-5 гадоў, 5-6 гадоў.
У гэты дзень у дзіцячым садку былі арганізаваны розныя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце. Было прыемна назіраць, як з самай раніцы выхаванцы віталі адзін аднаго і жадалі добрай раніцы на беларускай мове. Таксама ў гэты дзень з усімі дзецьмі ў дзіцячым садку былі праведзены гутаркі аб Міжнародным дні роднай мовы, арганізаваны беларускія гульні, у якіх юнакі актыўна і з вялікім задавальненнем бралі ўдзел.

Оставьте комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *