21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы

Вось ужо больш за 20 гадоў ва ўсім свеце 21 лютага адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. Даўно вядома, што наяўнасць сваёй мовы, а тым больш валоданне ей – гэта адна з прыкмет незалежнасці. Таму адна з галоўных задач дашкольнай адукацыі – далучаць выхаванцаў да багацця беларускай мовы, пашыраць слоўнікавы запас, фарміраваць каштоўныя адносіны да яе.
Вось і мы таксама святкавалі Дзень роднай мовы. Падчас правядзення тэматычнага дня была арганізавана выстаўка кніг беларускіх пісьменнікаў для дзяцей у кніжным кутку кожнай узроставай групы. Для дзяцей першых малодшых груп была праведзена акцыя «Чытаем беларускія казкі». Выхаванцы другіх малодшых груп разам з педагогамі адправіліся ў завочнае падарожжа пад назвай «Беларускі краявід».
Для выхаванцаў сярэдніх і старэйшых груп было праведзена народнае свята «Беларускі кірмаш», падчас якога дзеці гулялі у віктарыну «Гучы, слова, па-беларуску», танцавалі беларускія танцыі «Бульба», «Крыжачок», вадзілі карагод «Мішанька», спявалі песні «Выхавацелька», «Дзедава кароўка», а самае цікавае – гулялі ў народныя гульні «Жабка», «Грушка». Па завяршэнні дня дзеці ўсіх узроставых груп прадставілі малюнкі «Мой родны кут».

Оставьте комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *