Проект «Слова тыдня»

Праект «Слова тыдня» — гэта наша агульная ініцыятыва, якая дапамагае дзецям адчуць прыгажосць і мілагучнасць роднай беларускай мовы. Ён рэалізуецца ў адпаведнасці з Вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі (адукацыйныя галіны «Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін», «Мастацкая літаратура») і накіраваны на тое, каб захаваць нашу гісторыка-культурную спадчыну і прабудзіць у дзетках устойлівы інтарэс да роднага слова.

Чаму гэта важна для  дзіцяці? Калі дзіця чуе прыгожую беларускую мову, яно не проста вучыць новыя словы — яно развівае маўленне, пашырае кругагляд, вучыцца адчуваць эмацыйныя адценні і ганарыцца тым, што мы, беларусы, маем такую багатую і мілагучную мову. Кожнае новае слова становіцца для дзіцяці маленькім адкрыццём!

 Запрашаем бацькоу далучыцца!
 Ваш удзел — гэта самы важны крок. Калі дзіця бачыць, што мама і тата разам з ім цікавяцца роднай мовай, гэта матывуе значна мацней за любыя словы. Давайце разам ствараць для дзяцей свет, дзе беларускае слова гучыць горда і прыгожа!